Сустрэчы Лукашэнкі з аль-Башырам у канцы 2017 і ў канцы 2018 гадоў – не плявок у бок міжнароднай супольнасці, а наадварот – падладка пад трэнды.

president.gov.by

 

10 снежня Лукашэнка с устрэўся з прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, якія прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.

“З мэтай паляпшэння ўзаемных разлікаў у гандлі мы дамовіліся, што беларускія кампаніі будуць здабываць золата на вашай тэрыторыі, вашы нетры вельмі багатыя гэтым металам. Я вам удзячны за тое, што вы прынялі рашэнне аб прадастаўленні нам другога радовішча па здабычы золата”, – звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да афрыканскага госця.

Беларусь паабяцала Судану машынабудаўнічы цэнтр, “малочна-таварныя комплексы і цяпліцы закрытага тыпу для вырошчвання гародніны і расады ў закрытым грунце”.

Што звязвае Аляксандра Лукашэнку, які больш не з’яўляецца “апошнім дыктатарам Еўропы”, і спонсара тэрарызму аль-Башыра?

Беларуская праўда адрасавала свае пытанні спецыялісту па нееўрапейскіх цывілізацыях Яўгену Красуліну.

-Лукашэнку і аль-Башыра звязваюць агульныя погляды на палітыку, на знешнюю палітыку: абодва прызвычаіліся кідаць выклікі. Іх паводзіны і ўнутры краіны, і звонку не адпавядаюць нормам, якія лічацца агульнапрынятымі. Апроч таго, далёка не ўва ўсіх краінах з радасцю захочуць прымаць і першага, і другога.

-Лукашэнка назваў сувязі паміж Беларуссю і Суданам “сяброўскімі і ўзаемавыгаднымі”. Прэзідэнт Судана выдзеліў Мінску ўжо другі ўчастак па здабычы золата, Лукашенко абяцаў адкрыць машынабудаўнічы цэнтр і збудаваць цяпліцы ў гэтай афрыканскай краіне. Золата ў абмен на цяпліцы? Несур’ёзна атрымліваецца.

-Звонку даволі цяжка сказаць, на што разлічаная схема і да чаго прывядзе. Але калі меркаваць па аналогіі, то ўсё нагадвае стасункі паміж Беларуссю і Венесуэлай. Хутчэй за ўсё, праекты рэалізуюцца без глыбокага стратэгічнага плана, і, відаць, з’яўляюцца спробай аказаць палітычную падтрымку адзін другому.

Узаемны таваразварот за студзень-чэрвень 2018 года паміж краінамі склаў 10,64 мільёна долараў, прычым на долю беларускага экспарту прыпадае 98% гэтай сумы. Вельмі смешныя лічбы. Але ўявіце сабе, якія цудоўныя справаздачы можна напісаць! Але рэальная выгада ад супрацоўніцтва пакуль не прасочваецца.

-Аднак афіцыйны Мінск неаднаразова абвінавачваўся ў пастаўках зброі Судану. Можа, у тым уся разгадка?

-Асноўнымі партнёрамі Судана заўсёды з’яўляліся Кітайская Народная Рэспубліка і Расія. Да ўвядзення міжнародных санкцый супраць Судана асноўная доля паставак зброі прыпадала на Расію. Цалкам можна дапусціць, што Беларусь выкарыстоўвалася як пасярэднік, як краіна, іміджама якой Расія магла ахвяраваць на міжнароднай арэне. Аднак трэба падкрэсліць, што доказаў ніхто не паказаў.

Даайце паглядзім на рэакцыю грамадскасці на візіт аль-Башыра ў Беларусь: “міжнародны выгнанік”, “парыя”, ніхто з ім справу не хоча сець, два дыктатары сабраліся, каб перацерці свае сумнеўныя справы. У рэчаіснасці адбыліся тры сустрэчы Лукашэнкі з аль-Башырам: у верасні 2004 года, у канцы мінулага года Лукашэнка лятаў у Судан, а цяпер аль-Башыр прыляцеў у Мінск. Сустрэча 2004 года адбылася за некалькі месяцаў да таго, як аль-Башыр патрапіў у спісы самых жорсткіх дыктатараў свету. Таму дэ-юрэ  яшчэ было не надта дрэнна з ім сустракацца. А вось калі ў 2008 годзе Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт аль-Башыра, пасля ніякіх значных кантактаў не адбывалася – гэта добра відаць па таваразвароту.

Аднак з пачатку 2017 года назіраецца змена настрояў міжнароднай супольнасці да аль-Башыра, і гэтыя змены – на карысць суданскага лідара. Спачатку Барак Абама зняў даволі значную частку санкцыяў, нягледзячы на тое, што Судан з 1993 года знаходзіцца (і застаецца) ў спісе спонсараў тэрарызму. Год таму Трамп працягнуў гэтую палітыку і зняў яшчэ частку санкцыяў, прычым, што цікава, сам аль-Башыр вельмі станоўча адрэагаваў на перамогу Трампа. Да таго ж Еўрапейскі саюз заключыў з аль-Башырам дамоўленасці па барацьбе з тэрарызмам.

Карацей кажучы, сустрэчы Лукашэнкі з аль-Башырам у канцы 2017 і ў канцы 2018 гадоў – не плявок у бок міжнароджнай супольнасці, а наадварот – падладка пад трэнды. Калі разважаць па логіцы беларускага і суданскага лідараў, цяпер сустракацца ўжо не страшна, бо ніхто з сур’ёзных гульцоў на міжнароднай арэне не будзе паказваць пальцам, а калі пакажа, заўсёды ёсць адмоўка – паглядзіце на сябе! На гэтым фоне ствараецца добрая глеба для такіх сустрэчаў, адкрываюцца неблагія магчымасці. Але што з гэтага атрымаецца? Хутчэй за ўсё, узаемная маральная падтрымка, якая наўрад ці прывядзе да сур’ёзных стратэгічных наступстваў, асабліва ў эканоміцы.

-А чаму міжнародная супольнасць стала паварочвацца тварам да нядаўняга ізгоя?

-У тым ліку прычына таму – паводзіны самога аль-Башыра. Яго прызналі найгоршым дыктатарам і выдалі ордэр на ягоны арышт за генадыц супраць насельніцтва Дарфура. Там назіраецца даволі працяглы канфлікт паміж арабскім насельніцтвам і чорным насельніцтвам Судана. У сярэдзіне 2000-ых гадоў там выразана каля 700 тысяч чалавек – гіганцкая колькасць людзей. Хоць канфлікт працягваецца і дагэтуль, пад канец 2000-ых і цяпер, аль-Башыр паказвае пэўныя зрухі і дэманструе пэўную волю да вырашэння канфлікта. Не так даўно ён нават сказаў, што будуць зачыненыя лагеры для перасяленцаў: маўляў, крывавыя падзеі скончыліся. Плюс ацэненая ягоная супраца ў контртэрарыстычнай барацьбе. Хоць дагэтуль аказваецца падтрымка тэрарыстычным арганізацыям, напрыклад, “Хамас”, тэрарысты знаходзяць прытулак на тэрыторыі Судана. Хоць супраца ідзе, але выкрэсліваць яго са спісаў спонсараў тэрарызму зарана.

З пачатку 2018 года аль-Башыр дэманструе тое, што ў нас назвалі б “мяккай лібералізацыяй”: начатку года ён вызваліў каля 80 палітзняволеных. Канешне, гэта людзі пераважна старэйшпага ўзросту (самаму старэйшаму на момант вызвалення было 83 гады), якія не ўяўляюць ніякай бяспекі для рэжыму, тым больш што чалавек 50 яшчэ засталіся за кратамі. Назіральнікі, якія манітораць сітуацыю ў Судане, ацэньваюць гэтыя дзеянні вельмі станоўча. Беларуская тактыка: набіраем закладнікаў, а пасля частку з іх вызваляем за пэўныя прэферэнцыі.

У выніку цяпер аль-Башыр мае далёка не такі страшны выгляд, як, напрыклад, 10 гадоў таму.

Георгій Громаў, Беларуская праўда

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: