Святлана Коржыч ня згодная з высновамі следзтва, якое лічыць, што Аляксандар Коржыч учыніў самагубства. Следчыя мяркуюць, што да самагубства салдата давялі супрацьпраўныя дзеянні трох сяржантаў 3-й вучэбнай танкавай роты.

«Гэтая інфармацыя ілжывая. Я запісваюся на прыём да прэзыдэнта, буду з ім размаўляць, — так адрэагавала маці Сьвятлана Коржыч на інфармацыю пра вынікі следзтва ў справе смерці яе сына. — У яго (Аляксандра Коржыча. — РС.) усё цела пабітае! Гэта самагубства?! Чаму яны мяне ня выклікалі, не сказалі, што ёсць праблемы? А вазілі па ўсіх інстанцыях і закінулі туды паміраць з завязанымі нагамі, на галаве майка, і зрабіць яшчэ „сабачую сьмерць“. Я гэта абвяргаю! Я бяру тэлефон і запісваюся да яго (Аляксандра Лукашэнкі. — РС.) на прыём. Няхай ён мне патлумачыць.

Вось да мяне падышоў чалавек, дык ягонага сына ў войску парэзалі на кавалкі нажом і пасля напісалі суіцыд. Гэта нармальна? Вось такія сяржанты ў Печах».

Святлана Коржыч паведаміла Свабодзе, што збіраецца запісацца на прыём «да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі як да галоўнакамандуючага».

«Няхай ён мне патлумачыць, як можна аддаць нармальнага, здаровага, прыгожага хлопца, прайшоў камісію 18 траўня, а праз некалькі дзён стаў нейкі непрытомны. І колькі я яшчэ мусіла ім заплаціць, каб выпусцілі майго сына жывым адтуль? Стаўкі ў іх ужо, апэтыт быў зверскі: 50 рублёў штодня я мусіла плаціць. Можа, мой сын мусіў яшчэ маці родную прадаць?! Вось гэта я хачу ў яго спытаць,  кажа Святлана Коржыч.  Мой сын мяне вельмі любіў. Мне было б усё адно, каб мяне ўжо разарвалі на кавалкі і мне зрабілі «сабачую смерць», чым забіць маладое дзіця маё. Якое я нарадзіла ў 30 гадоў, узгадавала, выпесціла і аддала яму самае лепшае. А цяпер у мяне ўсё забралі. Усё адабралі  цяперашняе і будучае. Мне губляць няма чаго!»

Святлана Коржыч упэўненая, што пачынаць трэба не з сяржантаў, якія, паводле высноваў следзтва, давялі яе сына да самагубства.

«Давайце збярэм бацькоў тых дзяцей, якія загінулі ў войску за апошнія дзесяць гадоў. Хай збяруць усіх!  кажа Святлана Коржыч.  Я запісваюся на прыём да галоўнакамандуючага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Няхай збірае сваіх міністраў, я яшчэ збяру групу падтрымкі тых людзей, дзеці якіх загінулі ў войску. І няхай людзі выкажуць тое, што думаюць».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: